Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня павіншаваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведаміла 31 снежняпрэс-служба беларускага кіраўніка.
«Упэўнены, што з вашым пераабраннем на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў», — падкрэсліў Януковіч.
На сайце ўкраінскага прэзідэнта пра віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі інфармацыі няма.
Раней такая ж сітуацыя склалася з віншаваннем Дзмітрыя Мядзведзева.
0
0
0
0
0
0