Сёньня а палове восьмай раніцы на пульт МНС у Шуміліне паступіў сыгнал: гараць хаты ў вёсцы Скаціца. Тэлефанавалі з Казьянаў, ад якіх да Скаціцы каля пяці кілямэтраў. Справа ў тым, што ў самой Скаціцы выклікаць пажарных няма каму.

Гэтая вёска вымірае. Сталых жыхароў у ёй не засталося. Зь дзясятак хат выкарыстоўваюцца пад лецішчы. Калі выратавальнікі прыехалі, палалі дзьве хаты, ад адной да другой мэтраў дзьвесьце адлегласьці. Пажар удалося пагасіць раней, чым агонь перакінуўся на суседнія пабудовы. Калі б ня пільнасьць жыхаркі Казьянаў, якая патэлефанавала ў 01, зьнелюдзелая вёска магла б выгарэць дазваньня.

Відаць па ўсім, прычынай пажару быў падпал. Каму і навошта спатрэбілася падпальваць пакінутую вёску, належыць высьветліць сьледзтву.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?