На чыгуначным вакзале Менску былі затрыманыя журналісты і 9 удзельнікаў акцыі салідарнасьці, зь іх пяць непаўнагадовых.
Удзельнікі акцыі запалілі сьвечкі, і незўзабаве былі затрыманыя міліцыяй разам з журналістамі, якія асьвятлялі акцыю. Сярод затрыманых — фотажурналістка «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч.
Журналістаў пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі.
Міліцыянт затрымлівае Аляксея Мацюшкова, фатакора газэты «Обозреватель»
Фота Юліі Дарашкевіч
НН
❏
Актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху пачалі затрымліваць за тры гадзіны да правядзеньня акцыі.
Супрацоўнікі транспартнай міліцыі і спэцназаўцы затрымалі ў раёне чыгуначнага вакзалу пяцярых чальцоў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука, Сержука Гуміліна, Надзею Клімовіч, Крысьціну Шацікаву і Вольгу Жураўлёву.
Маладафронтаўцам патлумачылі, што іх будуць трымаць у дзяжурнай частцы міліцыі, каб высьветліць іхныя асобы.
Сёньня ў дзень правядзеньня акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
Актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху пачалі затрымліваць за тры гадзіны да правядзеньня акцыі.