Да газеты «СБ. Беларусь Сегодня» пачаў выходзіць двухмоўны літаратурны дадатак «СБ. Літара».

Публікацыяй вершаў Рыгора Барадуліна адкрываецца «анталогія паэзіі 1960-х». У нумары таксама — вершы Вікі Трэнас, проза Янкі Сіпакова, літнавіны, інтэрв’ю, кніжны агляд.

Такая спрошчаная версія літаратурнага часопіса на шаснаццаці старонках.

Выходзіць ён будзе раз на месяц. Першы нумар уклала Людміла Рублеўская.

Цяпер у краіне назіраецца бум на літвыданні. Пачаў выходзіць расійскамоўны часопіс «Белая вежа», які выдае Саюз пісьменнікаў саюзнай дзяржавы. У газеце «Літаратура і Мастацтва» з’явіўся двухмоўны дадатак «Кніжны свет». А на гэты год запланаваны выхад трохмоўнага літаратурнага часопіса, які будзе друкавацца адразу па-беларуску, па-расійску, па-ўкраінску. Выданне яго рыхтуецца з прыватнай ініцыятывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?