Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце адхіляе крытыку свайго папярэдніка Валдаса Адамкуса. Адамкус крытыкаваў цяперашняга прэзідэнта за палітыку ў адносінах да Беларусі.

Грыбаўскайце сказала ў адказ, што катастрофа — гэта тое, што ў дачыненні да суседняй краіны і Аляксандра Лукашэнкі, якога называюць апошнім дыктатарам Еўропы, не праявілі прыязнасці,

а замест гэтага на 10 гадоў павярнуліся спіной.

«Прэзідэнт ніяк не ацэньвае і не каментуе выказаныя ў прэсе каментары або меркаванні асобных палітычных дзеячаў. Яна лічыць, што катастрофай і памылкай была дзесяцігадовая ізаляцыя Беларусі. Тыя крокі, якія былі зробленыя за час паўнамоцтваў цяперашняга прэзідэнта — першыя кантакты, што спрычыніліся да таго, што ёсць хоць бы нейкія крокі ў бок дэмакратыі», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс пасля сустрэчы прэзідэнта з кіраўніком МЗС Аўдронюсам Ажубалісам.

Кіраўнік МЗС Ажубаліс таксама не хацеў згадваць горкія словы Адамкуса.

«Не ведаю, ці можна назваць цяперашнюю палітыку такімі жорсткімі словамі. Ці вартая наша далейшая дапамога і паспяховая ангажаванасць донараў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта такіх словаў. Ці вартая наша пастаянная дапамога апазіцыі такіх слоў. Ці вартыя такіх словаў нашы 40 кароткатэрміновых і 4 доўгатэрміновыя назіральнікі ў Беларусі, я не ведаю.

Спробы шукаць кантакты і актывізаваць дыялог з афіцыйным Мінскам — вось агульнае меркаванне ЕС», — сказаў ён пасля сустрэчы.

3 студзеня кіраўнікі літоўскай замежнай палітыкі абмеркавалі пачатак старшынства Літвы ў АБСЕ. Яны падкрэслілі, што рашэнне праблем Беларусі будзе адной з прыярытэтных задач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?