04.01.2011 / 15:45

Асцярожна, ледзяшы! 1

Зімой трэба глядзець не толькі пад ногі – ледзяная небяспека тоіцца і над нашымі галовамі.

Зімой можна атрымаць траўму не толькі на коўзкіх ходніках.

Ледзяная небяспека ў тоіцца не толькі пад нагамі, але і над нашымі галовамі. Пасля адлігаў на краях дахаў пачынаюць вырастаць ледзяшы. Супрацоўнікі камунальных службаў не заўсёды спраўляюцца своечасова ліквідоўваць небяспеку, таму штораз выходзячы на вуліцу варта праяўляць пільнасць. Ідучы ўздоўж сцяны домы не лішнім будзе зірнуць уверх і ацаніць сітуацыю. Небяспечны ўчастак лепей абысці бокам.

У Беларусі штогод фіксуюцца няшчасныя выпадкі ў выніку абрушэння ледзяшоў. Так, 19 лютага ў Мінску кавалкам лёду забіла 80-гадовую пенсіянерку, а ў Брэсце ў той жа дзень цяжка параніла 13-гадовую школьніцу. Днём раней у Магілёве пад завалам сумесі будаўнічага друзу і ляжалага снегу, што абрынулася з даху дома, загінуў журналіст Вадзім Аршынскі.

СП

0
мясцовы2 / Адказаць
04.01.2011 / 15:53
я нешта падобнае бачыў у нядзелю на К. Чорнага. Дык там людзі яшчэ ходзяць непасрэдна пад гэтым ільдом, не проста збоку, як на шмат іншых вуліцах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру