04.01.2011 / 15:44

Удзельнікаў Плошчы пачынаюць цягаць на допыты на ўзор справы аб выбуху ў 2008-м 32

Людзей выклікаюць у міліцыю на аснове звестак ад мабільных аператараў пра знаходжанне тэлефона ў раёне Плошчы.

Вось што напісаў у «Нашу Ніву» адзін з чытачоў: «Сегодня позвонили из ГУВД и спросили, был ли я на площади 19-го? После моего утвердительного ответа попросили прийти завтра в участок».

А вось што піша другі чалавек: «Толькі што патэлефанавалі маёй сяброўцы нібыта з «отдела по борьбе с організованной преступностью» й запрасілі на размову. На пытанне, на якую тэму будзе ісці гаворка, адказалі, што цікавяцца, «почему ваш мобільный телефон в определенное время был в опеределенном месте». Мяркую, што па справе Плошчы. Сяброўка карыстаецца тэлефонам МТС».

Імаверна, удзельнікаў Плошчы пачынаюць цягаць на допыты. Тое самае адбывалася пры расследаванні выбуху на канцэрце 3 Ліпеня ў 2008-м. Тады шматлікія допыты, гутаркі, а таксама затрыманні выкарыстоўваліся як інструмент застрашвання грамадства. Як вядома, вінаватых у тым выбуху так і не выявілі.

МБ

0
gribchic / Адказаць
04.01.2011 / 15:56
ну 19-го то в виноватых уже недостатка нет. видимо в 2008 работали профессионалы, а профессионалы у нас известно кто...
0
А можа і не допыт / Адказаць
04.01.2011 / 16:25
Цалкам магчыма, што хочуць даць суткі. Напішыце, калі ласка, чым скончыцца.
0
датклівец / Адказаць
04.01.2011 / 16:38
на ўзор
Паказаць усе каментары/ 32 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру