Было гэта ў Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць).

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 53-гадовы мужчына па папярэдняй змове з неўстаноўленай асобай у 2001 годзе вырабіў фальшывы дыплом аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў Цюменскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці юрыспрудэнцыя. Восенню 2001 года мужчына прадставіў падробку ў Гомельскую абласную калегію адвакатаў і быў узяты на працу, атрымаўшы пасля ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі ліцэнзію на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці.

У сувязі з заканчэннем тэрміну даўніны ў распачынанні крымінальнай справы за падробку дакументаў было адмоўлена.

Мужчына пакуль працягвае займаць пасаду загадчыка юркансультацыі,
дыплом канфіскаваны міліцыяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?