...існаваў рух калекцыянэраў подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты.

— Іванавіч, ты што! Памяняць адзін подпіс за Скрабца на 25000 за Лукашэнку?! Лукашэнкаўскіх усюды да халеры, а скрабцоўскія — супэррарытэт!!!

...словы Канаплёва аб тым, што рэзалюцыі ПАСЭ замінаюць беларусам спакойна працаваць, былі праўдай.

— Чаму ты не лупцуеш свайго гадкага пупсіка? Урэшце, за што я плачу табе грошы?

— Прабачце, кліент. Пасьля тых рэзалюцый у Страсбургу рукі апускаюцца.

...чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты былі б чатырма мушкецёрамі.

— Я гатовая атруціць Канстанцыю, монсэньёр. Абы толькі мне не перашкодзіў кляты гасконец.

— Гэта лёгка вырашаецца. Бяром газэту, чытаем. «Рабочы графік д’Артаньяна»: панядзелак — дуэль, аўторак — карчма, серада — прэс-канфэрэнцыя, чацьвер — у Лёндан за падвескамі. То бок чацьвер — ідэальны дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?