04.01.2011 / 18:38

Плакаты на заводзе: «Ганьба! Ён быў на Плошчы!» Прыпіска ад рабочых: «Герой!» 26

Адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў намагаецца скампрамэтаваць старшыню заводзкай суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова. Сёньня мы атрымалі з Бабруйску фатакопіі саматужных плякатаў, з дапамогай якіх мясцовыя ідэолягі спрабуюць ганьбіць удзельніка акцыі пратэсту на Плошчы незалежнасьці 19 снежня Міхаіла Кавалькова.

Але, як сьцьвярджае Міхаіл Кавалькоў, сваёй мэты кіраўніцтва прадпрыемства не дасягнула. Кажа, што калегі, даведаўшыся пра тое, што ён быў на плошчы, падыходзяць, цікавяцца, што там было. Выказваюць словы падтрымкі. А нехта нават дапісаў на плякаце: «Слава герою».

0
Ірына Агеева / Адказаць
04.01.2011 / 18:39
навідавоку інтэлектуальны ўзровень аўтараў плакату: пунктуацыйная памылка ў самым нечаканым месцы:)
0
Кот / Адказаць
04.01.2011 / 18:41
Зьдзiрайце цiшком гэтыя плакаты ды кiдайце у сьметнiк альбо прама ж там на падлогу. Цi дапiсвайце што-небудзь крамольнае. Адразу перастануць вешаць.
0
gribchic / Адказаць
04.01.2011 / 18:53
зачет, побольше бы таких плакатов. страна должна знать своих героев.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру