Самая шматлікая апазіцыйная партыя Польшчы «Права і справядлівасць» выступае за аднаўленне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«ПіС» падрыхтавала праект рэзалюцыі, якую сейм Польшчы можа разгледзець ужо ў бліжэйшы час.

«Памятаючы пра традыцыі польскай барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека сойм Польшчы асуджае фальсіфікацыю вынікаў снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і факт здзяйснення палітычных рэпрэсіяў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі», — вядзецца ў праекце рэзалюцыі.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што ў Беларусі былі арыштаваныя каля 700 чалавек, у тым ліку і апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Аўтары адзначаюць, што «з затрыманымі жорстка абыходзіліся, білі і абражалі арыштаваных, трымалі ў нечалавечых умовах, асуджалі на пазбаўленне волі метадамі, якія не маюць нічога агульнага з нормамі закона».

Сойм Польшчы «заклікае Міністэрства замежных спраў ўвесці дыпламатычныя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, захоўваючы пры гэтым прынцып супрацоўніцтва грамадскасці Польшчы і Беларусі». У праекце рэзалюцыі таксама змяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі адпусціць усіх апазіцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?