Гомельскаму актывісту кампаніі «Гавары праўду!» Сяргею Дварэцкаму па тэлефоне пагражала невядомая, якая назвалася супрацоўніцай міліцыі.
«На мой мабільны патэлефанавала нейкая жанчына, якая назвалася супрацоўніцай аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Яна невыразна назвала сваё прозвішча і пацікавілася, ці быў я ў Мінску 19 снежня і што я там рабіў. Я адказаў, што ў Мінску я быў, а што я там рабіў — гэта мая асабістая справа, і я не павінен рабіць справаздачу аб гэтым невядомаму чалавеку па тэлефоне», — растлумачыў Дварэцкі.
Паводле слоў актывіста, жанчына спытала, ці жыве ён у Віцебску, па месцы прапіскі, на што актывіст адказаў, што ўжо даўно жыве ў Гомелі.
«Тады яна запатрабавала назваць мой адрас у Гомелі, каб за мной прыехалі і апыталі мяне.
Я адмовіўся і прапанаваў прыслаць мне позву, тым больш адкуль я магу ведаць, хто мне тэлефануе на мабільны, можа, злодзеі або махляры, навошта я буду даваць свой адрас? Жанчына разнервавалася і сказала, што
калі я— перадаў сутнасць тэлефоннай размовы актывіст.не хачу „
па-добраму “ даць паказанні, то яны будуць дзейнічаць іншымі метадамі»,
Гэты званок і пагрозы Дварэцкі звязвае з яго актыўнай дзейнасцю ў перыяд прэзідэнцкіх выбараў і з тым, што ён быў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 19 снежня.