Праваабаронца Наста Лойка 4 студзеня дапытаная ў КДБ у якасці сведкі аб падзеях 19 снежня ў Мінску.

Як паведамляюць праваабаронцы, паколькі дзяўчына дала падпіску аб неразгалошванні, падрабязнасці допыту яна паведаміць не можа. Паводле слоў Лойкі, большасць пытанняў датычылася яе ранейшай актыўнасці ў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт».

Нагадаем, у прыватным доме Лойкі сёння супрацоўнікамі КДБ быў праведзены ператрус.

Таксама стала вядома,

што гродзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча ў аўторак зноў выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ

у якасці сведкі аб падзеях 19 снежня ў Мінску (28 снежня Хільмановіча дапыталі ў КДБ па гэтых жа падзеях). Праваабаронца сказаў следчаму, каб яму даслалі афіцыйную позву. Супрацоўнік КДБ паабяцаў, што позва будзе дасланая на бліжэйшы чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?