Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала Барыса Нямцова, Ільлю Яшына і Канстанціна Касякіна вязьнямі сумленьня.

Кіраўнік расейскага аддзяленьня арганізацыі заявіў, што гэтыя людзі былі затрыманыя 31 сьнежня пасьля мітынгу на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве выключна за мірнае ажыцьцяўленьне свайго права на свабоду сходаў і свабоду выказваньня меркаваньняў.

Суды пазьней асудзілі Нямцова, Яшына і Касякіна на тэрмін ад 5 да 15 сутак арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?