«Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан шкадуюць аб рашэньні ўрада Беларусі перапыніць місію АБСЭ ў Менску

— гаворыцца ў заяве.- Мандат місіі яшчэ не завершаны, што пацьвярджаецца крытычнай ацэнкай АБСЭ прэзыдэнцкіх выбараў. Выбары і іх наступствы, у асаблівасьці, арышт кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама новыя затрыманьні і нападкі на СМІ зьяўляюцца крокам назад у працэсе разьвіцьця дэмакратычнага праўленьня ў Беларусі. Яны (Клінтан і Эштан) заклікаюць неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Клінтан і Эштан заклікаюць улады Беларусі выканаць свае абавязаньні перад АБСЭ, рэфармаваць выбарчы працэс і ў большай ступені паважаць правы чалавека. АБСЭ выконвала важную працу ў краіне, у прыватнасьці, па разьвіцьці грамадзкіх інстытутаў і грамадзянскай супольнасьці, а таксама ўмацаваньню ўлады закона. Злучаныя Штаты і Эўрапейскі зьвяз па-ранейшаму гатовыя аказваць садзейнічаньне Беларусі ў выкананьні абавязаньняў перад АБСЭ ў галіне забесьпячэньня правоў чалавека і асноўных свабод».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?