Прадстаўнік МЗС Францыі Крысьцін Фажэ назвала рашэньне Менску аб закрыцьці офіса А1БСЭ годным шкадаваньня.
«У гэтым кантэксьце мы цалкам падтрымліваем намер Літвы, якая з 1 студзеня старшынствуе ў АБСЭ, атрымаць тлумачэньне з боку Беларусі, а таксама ўключыць гэтае пытаньне ў парадак першай сэсіі Пастаяннага Савета АБСЭ, заплянаванай на 13 студзеня», — адзначыла яна.
Фажэ таксама назвала «трывожнай"сытуацыю ў Беларусі. «Мы асуджаем арышты прадстаўнікоў апазыцыі, якія пачаліся 19 сьнежня. Заклікаем улады Беларусі да хутчэйшага вызваленьня ўсіх арыштаваных «, — сказала прадстаўнік французскага зьнешнепалітычнага ведамства.