Улады Мінска хочуць базе ЖРЭА стварыць прадпрыемствы, якія выпускаюць імпартазамяшчальную і экспартаарыентаваную прадукцыю.

«Мы будзем спрабаваць нарошчваць свой вытворчы патэнцыял, ва ўсіх сваіх службах, аж да ЖРЭА. Ставіцца задача ў кожнай камунальнай службе адкрыць прадпрыемства, якое дасць магчымасць выпускаць той ці іншы прадукт, і тым самым скараціць выдаткі на капітальны рамонт жылога фонду», — паведаміў віцэ-мэр Мінска Ігар Васільеў (цытата Interfax.by).

Паводле яго словаў, такія прадпрыемствы акрамя эканоміі таксама дазваляюць стварыць дадатковыя працоўныя месцы.

Васільеў змог прывесці прыклад імпартазамяшчальнай прадукцыі — вокны і запорная арматура. Аднак у яго не хапіла ўяўлення для прыкладу экспартаарыентаванай прадукцыі, асвоенай беларускімі ЖЭСамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?