18 лістапада, спаўняецца 75 гадоў паэту Анатолю Вярцінскаму. Ён нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Дзямешкава, што на Лепельшчыне. Скончыў журфак, працаваў у рэдакцыях многіх раённых газэт. У 1986-1990 гг. зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва». Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету. Ад 1989 году зьяўляецца сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра.

Анатоль Вярцінскі — аўтара мноства лірычных зборнікаў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспэктакль. Піша дзіцячыя п’есы. Пераклаў на беларускую мову п’есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М.Сэбасьцьяна «Безыменная зорка», В.Пальчынскайтэ «Сьпяшаюся за летам». Ягонаму пяру таксама належаць пераклады з расейскай, украінскай, літоўскай, латыскай, баўгарскай, польскай, вугорскай, кубінскай паэзій.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да віншаваньняў юбіляру.

Фота Анатоля Клешчука

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?