У гомельскія кнігарні і шапікі «Аблсаюздрука» ў продаж паступіла першая частка кнігі «Мяч над Сожам».

Выданне прысвячаецца 100-годдзю гомельскага і ўсяго беларускага футболу і ахоплівае перыяд развіцця гэтага віду спорту ў Беларусі з 1910 па 1945 гады.

З кнігі заўзятары даведаюцца, як футбол прыйшоў у Гомель, хто прывёз у горад першы футбольны мяч.

А таксама пра тое, што ў Гомелі каманда з назвай «Спартак» з’явілася нашмат раней, чым у Маскве, што свой першы выезд за межы Украіны кіеўскія «дынамаўцы» зрабілі менавіта ў Гомель.

Гаворыцца тут і пра тое, што Беларуская федэрацыя футболу памылілася, прызначыўшы 100-гадовы юбілей на 2011 год. Паводле кнігі, футбол у Беларусі з’явіўся ў 1910 годзе ў Магілёўскай губерні — у Гомелі. У выданні таксама прадстаўлены унікальныя фатаздымкі тых часоў.

Выдання аб’ёмам 180 старонак каштуе каля 10 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?