Адвакату Таццяне Станкевіч, якая абараняе былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, не ўдаецца сустрэцца са сваім падабаронным. Яна не выключыла, што ні цягам гэтага, ні цягам наступнага тыдняў сустрэча не адбудзецца.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 19 снежня падчас акцыі апазіцыі ў Мінску і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Ён з’яўляецца падазроным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. У СІЗА палітык трымае галадоўку і адмовіўся ад давання паказанняў.

Апошнім разам адвакат бачыла падабароннага тыдзень таму, 29 снежня. Пасля той сустрэчы яна заявіла, што Статкевіч адчувае сябе нармальна.

Прадстаўнік выбарчага штаба Статкевіча Сяргей Скрабец лічыць, што адвакату наўрад ці дазволяць правесці чарговую сустрэчу з падабаронным, пакуль той трымае галадоўку. У тым, што былы кандыдат працягвае галадаць, Скрабец не сумняваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?