16 лістапада быў шпіталізаваны беларускі палітоляг Уладзімер Мацкевіч, які 23 дні ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту вернікаў царквы «Новае жыцьцё». Цяпер ён знаходзіцца ў гастраэнтэралягічным аддзяленьні 1-й клінічнай больніцы Менску. Лекары паставілі Мацкевічу дыягназ «ныркавая недастатковасьць у выніку галадоўкі».
у 6-й больніцы Менску з дыягназам двухбаковая пнэўманія да гэтага часу знаходзіцца яшчэ адна ўдзельніца акцыі – Ірына Васілеўская.
Нагадаем, што пратэстанты праводзілі галадоўку ў абарону будынку царквы «Новае жыцьцё», які паводле рашэньня суду мусіў быў перайсьці ва ўласнасьць менскіх уладаў.
Фота Юліі Дарашкевіч