У рэдакцыю «НН» прыйшоў ліст ад платнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Дамова з універсітэтам падаўжаецца кожны год. На гэтым тыдні дэканат раздаў усім студэнтам-платнікам дадатак да дамовы, які неабходна падпісаць.

Згодна з гэтым дадаткам, аплата павышаецца на 100 даляраў, паведамляецца ў лісце. Матывацыя — «змены умоваў аплаты працы». У загадзе рэктара таксама пазначана, што той, хто не заплаціць дадатковыя грошы — будзе адлічаны.

Мы звязаліся з планава-эканамічным аддзелам БрДТУ каб высветліць, што за «ўмовы аплаты» маюцца на ўвазе.

— Рэч у тым, што бюджэтная сфера моцна змянілася за апошнія некалькі месяцаў. Самі ведаеце,

заробкі двойчы паднімалі — у верасні і ў снежні. З-за гэтага мы і паднімаем аплату
, да таго ж узраслі і камунальныя плацяжы. Адлічаць зараз мы нікога не збіраемся. Мы далі тэрмін на выплату — для ўсіх курсаў ён да 30 чэрвеня, а для выпускнога — 31 траўня. Калі ўжо паднялі заробкі, дык грошы на іх таксама браць трэба.

Самі студэнты кажуць пра тое, што не маючы сталай працы, амаль немагчыма аддаваць дзяржаве дадатковыя сто даляраў толькі праз тое, што яны раптоўна спатрэбіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?