07.01.2011 / 15:42

Раманчук: Я ездзіў у Еўропу зняць напружанне 72

Экс-кандыдат упэўнены, што «змешваць асабістае жыццё з палітыкай і эканомікай не варта».

Напярэдадні Новага года экс-кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук паведаміў, што з’яжджае за мяжу. 6 студзеня мы датэлефанаваліся да экс-кандыдата і даведаліся, што ў Еўропе ён усяго толькі зняў напружанне, якое назапасілася за апошні час.

«А змешваць асабістае жыццё з палітыкай і эканомікай не варта», — упэўнены Яраслаў Раманчук.

«Каму гэта цікава, дзе я быў? — здзіўляецца Яраслаў Раманчук. — Мае асабістыя планы ніякага дачынення да эканомікі і палітыкі не маюць. У Еўропе я зняў напружанне, якое назапасілася ў апошні час, не больш за тое».

Мы таксама пацікавіліся, як ідуць справы з Анатолем Лябедзька, які да гэтага часу знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

«У мяне няма прамой сувязі з прэзідэнтам, таму я магу толькі здагадвацца, што ўсё трывожна, — распавёў Яраслаў Раманчук.
 — Лічу, сітуацыя ў бліжэйшы час павінна абавязкова выправіцца, таму што ні АГП, ні Анатоль Лябедзька, ні тыя людзі, якія былі ў маёй кампаніі, не заслугоўваюць такога грознага абвінавачвання, якое да іх сёння прад’яўляецца. Я прапаную яшчэ крыху пачакаць і затым правесці незалежнае расследаванне ўсяго таго, што адбылося».

Па словах экс-кандыдата, увесь яго працоўны час сыходзіць на распрацоўку сістэмнай рэформы эканомікі і на фарміраванне дырэктывы, якая ў будучыні дазволіць Беларусі «палепшыць бізнес-клімат і дасць магчымасць патрапіць у трыццатку паспяховых краін».

0
John / Адказаць
07.01.2011 / 16:08
Все ясно з 'спадаром' Раманчуком
0
Scooter / Адказаць
07.01.2011 / 16:15
...а дырэктыву "аб лібералізацыі і паляпшэньні ўмоў вядзеньня бізнэсу" таксама Раманчук пісаў?...
0
Michal / Адказаць
07.01.2011 / 16:16
А, дык ты ехаў у Эуропу каб зняць напружанне!!!А чаму не да нас у калгас, ты ж так народ любіш! Зняў напружанне? Колькі разоў і з якімі кабецінамі? Наступны раз прызджай да мяне ў калгас- я табе здыму напружанне, па- савецку.... (Цябе шчэ і ў плянах не было за тыя часы)І тыя лохі, якія тут выгаляюцца - здыміце, калі ласка, яму напружанне!!!!!Пашкадуйце, хлопчыка...
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру