Паведамленьні пра дзейнасьць структураў віртуальнай "саюзнае дзяржавы" ў кантэксьце сённяшняга рэалу ў дачыненьнях між Крамлём ды беларускім кіраўніцтвам міжволі набываюць анэкдатычную двухсэнсоўнасьць.

Аказваецца, раскатурхваецца нарэшце тэлерадыёвяшчальная арганізацыя "саюзнае дзяржавы"!

Інтэграцыйны піяр і раней не вызначаўся вытанчанасьцю. Ну а цяперашняе ягонае раскручваньне паводле інэрцыі — і ўвогуле як мёртваму грэлка.

Дзе былі раней? Са словаў старшыні ТРА сп.Вугольнікава вынікае, што папярэдняе кіраўніцтва, мякка кажучы, растраціла сродкі...

Затое цяпер дадуць дыхту! У прыватнасьці, як абяцаюць, нас чакае ток-шоў "Масква — Менск".

Нібыта нэўтральная назва сёньня выклікае іранічную усьмешку. Уключыш тэлевізію, дык выглядае на тое, што азначанае ток-шоў ужо ў самым разгары! :)

Лепей бы ўжо сродкі, асігнаваныя на ТРА, сапраўды пусьцілі на кампэнсацыю дарагога газу для беларусаў...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?