Аб гэтым Канстанцін Сумар заявіў на сустрэчы з журналістамі афіцыйных СМІ.
Змест адказаў Канстанціна Сумара размясціла на сваім сайце газета «Вячэрні Брэст».

 К.Сумар. Фота "Брестская газета".

К.Сумар. Фота "Брестская газета".

Збольшага яны датычылі пытанняў развіцця вобласці і асабіста Сумара. Аднак не абышлося і без чарговых адыёзных выказванняў. У прыватнасці, кіраўнік Берасцейшчыны наступным чынам ахарактарызаваў выбары прэзідэнта Беларусі: «У Брэсцкай вобласці былі створаны ўсе ўмовы для таго, каб выбарчая кампанія праходзіла адкрыта. І нават часам заплюшчвалі вочы на фальсіфікацыю подпісаў з боку ініцыятыўных груп некаторых кандыдатаў. Але, на мой погляд, не было годнай альтэрнатывы дзейснаму прэзідэнту. Тое, што ён пераможа, і пераможа з адчувальным перавагай, было зразумела ўжо з самага пачатку.

Дый маніторынгі грамадскай думкі паказвалі, што большасць грамадзян давярае уладам. А за праграму адраджэння вёскі, я лічу, Лукашэнку трэба паставіць помнік пры жыцці».

Спадар Сумар не ўпершыню так гучна падхвальвае Лукашэнка. Гэта ж яму належала знакаміты сказ: «Вы чуть-чуть выше Бога». Раней ён ужо неаднаразова выказваў захапленне пабудовай аграгарадкоў, а аднойчы заявіў, што правядзенне «Дажынак» дае новы імпульс для росквіту невялікіх гарадоў. Рэакцыі Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы на прапанову Канстанціна Сумара пакуль не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?