10.01.2011 / 16:25

Абсурд: NRM выступіць без Вольскага 40

Фронтмэн гурту не выйдзе на сцэну на «Рок-каранацыі».

Як стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» NRM выступіць без Лявона Вольскага.

Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся.

«Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак»,

— так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту.

«Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага.

Кастусь Матушыч

0
Сьнег / Адказаць
10.01.2011 / 16:35
Ладна. Няхай і без Лявона. астатнія ўдзельнікі гурта таксама могуць клёвае шоў стварыць!
0
Chrip / Адказаць
10.01.2011 / 16:40
Нафіг яму нада гэты НРМ. Ён цяпер сольны пявец.
0
Mone / Адказаць
10.01.2011 / 16:40
А ў чым абсурд? У гурце, насамрэч, яшчэ ёсьць музыкі. Ды і раней яны выступалі бяз Вольскага (нават на Басовішчы калісьці). Нармальна, карацей.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру