Тэлеграф і іншыя рэсурсы паведамляюць:

ООН: в Беларуси число пользователей интернета достигло 3,39 млн. человек…По данному показателю, Беларусь занимает третье место среди стран Восточной Европы и СНГ.

Калі шчыра, памятаючы лічбы, якія улетку 2005 г называліся прадстаўніком Белтэлекам - каля 2 мільёнаў - мне захацелася пераправерыць ацэнку ААН. Ці магла Інтэрнет-аўдыторыя вырасьці больш чым на 50% за прыкладна год?

Безумоўна, лічбы могуць быць толькі прыблізнымі, бо могуць адрозьнівацца мэтодыкі ацэнкі колькасьці актыўных інтэрнет-карыстальнікаў, і параўноўваць дадзеныя з розных крыніц цяжка. Тым ня менш, ацаніць рост інтэрнет-аўдыторыі можна па лічбах за апошнія гады (ацэнка Белтэлекам): http://www.bybanner.com/index.php?action=show&id=896

больш за 1 млн - у 2003,

1.4 млн - у 2004 годзе,

~2 млн або болей - у 2005.

Што датычыцца 2006 года, то паводле вынікаў альтэрнатыўнага досьледу ASMI BY, увесну 2006 г 33% жыхароў абласных цэнтраў ува узросьце паміж 18 і 64 карыстаюцца Інтэрнет. Калі зрабіць папраўку на шэраг прычын адхіленьняў (розьніца падыходаў, абласныя цэнтры - гэта ня ўся Беларусь, што падлеткі ўва узросьце паміж 12 і 18, верагодна, таксама могуць быць актыўнымі карыстальнікамі), то лічба ў 3.4 мільёны выглядае цалкам рэальнай. Што з гэтага вынікае? Выснова напрошваецца самая банальная. У рэальным Менску самай папулярнай газэтай зьяўляецца Советская Белоруссия, а ў Менску “віртуальным” (гэта 38% жыхароў сталіцы, якя стала карыстаюцца Інтэрнет) - найпапулярнейшы рэсурс - гэта ТУТ.бай, які публікуе навіны без цэнзуры. Дзяржава відавочна неканкурэнтаздольная ў новай інфармацыйнай прасторы, і калі колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў дасягне пэўнай крытычнай масы, то манаполія Зімоўскіх і Якубовічаў на інфармацыю пахіснецца.

Тым часам, адзін з цікавых прыкладаў народнай дэмакратыі “па-інтэрнетаўску” - гэта магчымае адкрыцьцё сайта для выкрыцьця бюракратаў-хабарнікаў. Узорам, падобна, стаў эстонскі ўрад, які пасьпяхова змагаецца з карупцыяй з дапамогай інтэрнет-карыстальнікаў. Калі беларусы змогуць зрабіць здаровую канкурэнцыю online ня толькі СБ, БТ, але і Камітэту ДзяржКантроля, то праз пару год мы можам прачнуцца ў іншай краіне. Працуем?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?