Назіральная рада ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» (БВФБ) прыняла рашэнне з 12 студзеня павялічыць біржавы збор з удзельнікаў угоды па куплі-продажы замежнай валюты да 2% ад сумы ўгоды,

паведамляецца ў прэс-рэлізе ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, які з’яўляецца асноўным акцыянерам БВФБ.

Са снежня 2009 года сума біржавога збору з прадаўца і пакупніка складала 0,0095% ад сумы ўгоды з далярамі ЗША, еўра і расійскімі рублямі і 0,005% ад сумы ўгоды з іншымі валютамі.

Такая мера, разлічваюцьу Нацбанку, зможа зменшыць попыт на валюту на біржы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?