Да таго часу будзе дзейнічаць арэндная дамова. Таму новае памяшканне БНФ пакуль не шукае.

паведаміў намеснік старшыні партыі, экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў.

Нагадаем, што камунальнікі прыгразілі выселіць партыю з памяшкання, якое яна займае ад пачатку 1990-х.

Кастусёў паведаміў, што БНФ рыхтуе лісты да старшыні Мінгарвыканкама і да кіраўніка ЖРЭУ. Акрамя таго, на 12 студзеня ўжо ёсць дамова пра сустрэчу з прадстаўнікамі і ЖРЭУ, і Мінгарвыканкама. Гаворка пойдзе пра магчымасць далейшай арэнды сядзібы БНФ.

Па словах Кастусёва, многія мінчукі пішуць лісты да кіраўніцтва Мінгарвыканкама, каб партыі пакінулі цяперашняе памяшканне. Гэтыя лісты яны адпраўляюць як самастойна, так і праз офіс Партыі БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?