11 студзеня да пратэстанцкага пастара з Навагрудка Уладзіміра Качагура патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ.

Падчас тэлефоннай размовы пастару прапанавалі прыйсці на размову ў мясцовы КДБ. Качагур у адказ спытаў, ці шмат людзей працуе ў КДБ. Калі ён атрымаў станоўчы адказ, то прапанаваў суразмоўцу паразмаўляць з калегамі.

Гэта ўжо не першая з пачатку года спроба выклікаць навагрудскіх пратэстантаў у КДБ. Аднак ніхто з іх так і не згадзіўся прыйсці на такую сустрэчу. Сам Уладзімір Качагур цікавасць да сяброў царквы з боку спецслужбаў звязвае з удзелам 19 снежня наваградскіх пратэстантаў у акцыі пратэсту ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?