Традыцыйны штогадовы кніжны рэйтынг НН.

З гэтага года пераможцы будуць абірацца ў дзвюх намінацыях — сярод мастацкай і гістарычнай літаратуры.

Сёлета найлепшымі кнігамі, на думку экспертаў «НН», сталі «Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне» Уладзіміра Караткевіча і «Выбранае» Міколы Ермаловіча.

Сярод названых 72 выданняў пераважае мастацкая літаратура. Асобныя кнігі называліся адразу чатырма экспертамі. Гэта Алесь Салавей «Творы», збор твораў у двух тамах Ларысы Геніюш, «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча, «Новае неба» Адама Глобуса. З аднаго боку, гэта сведчыць пра пэўную еднасць поглядаў, але з іншага — аб абмежаванасці: названыя кнігі — перавыданне вядомых твораў з новымі дадаткамі.

Толькі ў двух рэйтынгах быў адзначаны адзін і той жа малады аўтар — Макс Шчур з кнігай «Альмагама».

Маладых называлі і іншыя, але асобы, чыю кнігу палічылі вартай адразу некалькі экспертаў, больш не знайшлося. Кнігі выходзяць мізэрнымі накладамі, асабліва дэбютантаў, і да кнігарань часам не даходзяць. І калі яшчэ ў Мінску сёе-тое з навінак адшукаць можна, то чым далей за кальцавую, то не заўжды і кнігарню ўдаецца знайсці.

Адметна, што на гэты раз эксперты адзначылі некалькі перакладаў замежнай літаратуры: Вонэгут, Ніэмі, Такарчук, Шымборска, Радары, Дыкенс. Прычым пераклады не толькі з суседняй польскай ці распаўсюджанай англійскай, але і няблізкай шведскай і італьянскай.

Паранейшаму называюць шмат кніг па гісторыі. Гэтая галіна працягвае папаўняцца новымі даследаваннямі, да якіх у савецкі час не дазвалялі звяртацца. Не першае дзесяцігоддзе не меншае ўвага да гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Сёлета прысутнічаюць кнігі Ермаловіча, Бохана, Станкевіча, Мацука.

Што да выдавецтваў, то далягляд экспертаў абмежаваны ў асноўным мінскімі выдаўцамі. Усіх было названа больш за два дзясяткі (26). І сярод іх толькі адно знаходзіцца па-за межамі сталіцы (праект «Гарадзенская бібліятэка») і яшчэ сем — у іншых краінах (Літва, Польшча, Расія).

Гэта яшчэ раз пацвярджае, што рэгіянальныя выдавецтвы друкуюць недастаткова кніг, але і тое, што выходзіць, не ўдаецца прасунуць на сталічны кніжны рынак.

Лідарамі па колькасці згаданых кніг застаюцца незалежныя выдавецтвы «Логвінаў», «Медысонт» і «Кнігазбор». Сярод дзяржаўных — «Мастацкая літаратура» і «Літаратура і мастацтва».

Выніковы рэйтынг падаецца паводле падліку балаў па дзесяцібальнай шкале. За кожнае першае месца ў спісе налічваецца 10 балаў, за другое — 9 і гэтак далей.

Спісы найлепшых кніг, складзеныя экспертамі

Андрэй Хадановіч, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра:

1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт.

2-3. Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабавання. — Мінск: Кнігазбор.

Уладзімір Някляеў. Кон. — Мінск: Лімарыус.

4. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мінск: Галіяфы.

5. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў.

6. Вольга Бабкова. …І цуды і страхі. — Мінск: Логвінаў.

7-8. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы.

Макс Шчур. Амальгама. — Мінск: Логвінаў.

9. Наталка Харытанюк. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката. — Мінск: Логвінаў.

10-12. Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з амерыканскай П. Касцюкевіча. — Мінск: Логвінаў/Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

Мікаэль Ніэмі. Папулярная музыка з Вітулы. Пераклад са шведскай В. Цвірка. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

Вольга Такарчук. Правек ды іншыя часы. Пераклад з польскай М. Шода. — Мінск: Логвінаў.

Леанід Галубовіч, літкрытык:

1. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў.

2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус.

3. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы.

4. Данута Бічэль. Мост святога Францішка. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка.

5. Марыя Вайцяшонак. Асадніца. — Мінск: В. Хурсік.

6. Віслава Шымборска. Двукроп’е. Пераклад з польскай Н. Мацяш. — Мінск: Про Хрысто.

7. Максім Шчур. Мальгама. — Мінск: Логвінаў.

8. Барыс Пятровіч. Плошча. — Вільня.

9. Лада Алейнік. Пясочны гадзіннік. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

10. Юры Станкевіч. П’яўка. — Мінск: Галіяфы.

Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня»:

1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт.

2. Вiктар Шнiп. Проза i паэзiя агню. — Мiнск: Мастацкая лiтаратура.

3. Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время.

4. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва.

5. Вольга Бабкова. …І цуды, i страхi. — Мiнск: Логвiнаў.

6. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы.

7. Мiкалай Нiкалаеў. Гiсторыя беларускай кнiгi. Т.1. Кніжная культура ВКЛ. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

8. Ганна Кiслiцына. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай лiтаратуры. — Мiнск: Права i эканомiка.

9. Ганна Кандрацюк. Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. — Беласток: Ніва.

10. Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных iнструментаў. — Мінск: Мастацкая літаратура.

Цэнтр беларускай кнігі ў Гродне:

1. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус.

2. Часопіс ARCHE за 2010 год. — Мінск.

3. Апанас Цыхун. Улюбёны ў сваю зямлю. — Гародня/Уроцлаў: Гарадзенская бібліятэка.

4. Ян Станкевіч. Крыўя-Беларусь у мінуласці. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

5. Міхась Андрасюк. Вуліца добрай надзеі. — Мінск: Медысонт/Кнігарня пісьменніка.

6. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус.

Кніжны салон, Мінск:

1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт.

2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус.

3. Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А.Тарас. — Мінск: Харвест.

4. Анатоль Тарас. Костел в нашей жізні. — Мінск: ФУАінформ.

5. Часопіс «Асоба і час» № 3+CD. — Мінск: Лімарыус.

6. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 т. — Мінск: Лімарыус.

7. Анатоль Бутэвіч. Каралева не здраджвала каралю. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

8. Рыгор Барадулін. Маладзік над стэпам. — Мінск: Медысонт.

9. Джані Радары. Прыгоды Чыпаліна. Пераклад з італьянскай А.ГібокГібоўскага. — Мінск: Харвест.

10. Оксана Котовіч, Янка Крук. Золотые правіла народной культуры. — Мінск: Адукацыя і выхаванне.

Інтэрнэткрама Prastora.by:

1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт.

2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор.

3. Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время.

4. Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

5. Бутэвіч Анатоль, Ягоўдзік Уладзімір. На далонях вечнасці. — Мінск: Кавалер.

6. Ніэмі Мікаэль. Папулярная музыка з Вітулы. Пераклад са шведскай В.Цвіркі. — Мінск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

7. Лянкевіч Андрэй. Паганства. — Вільня: Arx Baltica printing house.

8. Усціновіч Юры. Яська і конік ягоны Грыўка. — Мінск: Логвінаў.

9. Чарльз Дыкенс. Олівер Твіст. Пераклад з англійскай Я. Бяласіна. — Мінск: Галіяфы.

10. Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола. Беларусь далетапісная. — Мінск: Літаратура і мастацтва.

Алесь Мазанік, мінскі «Кніжны кірмаш»:

1. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор.

2. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мiнск: Галіяфы.

3. Адам Глобус. Новае неба. — Мiнск: Галіяфы.

4. Андрэй Хадановіч. Несіметрычныя сны. — Мiнск: Логвінаў.

5. Сяргей Календа. Казкі: гісторыі (не) пра нас. — Мiнск: Галіяфы.

6. Данута Бічэль. Мост Святога Францішка. — Мiнск: Медысонт.

7. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE.

8. Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час. Дадатак да часопіса ARCHE.

9. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. 2¬е пашыранае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

10. Уладзімір Ляхоўскі. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі. 1915-1918. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

Кнігарня «Эўрыка», Мінск:

1. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь.

2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор.

3. Павловіч Р. К. Малоізвестные страніцы історіі БССР в годы Велікой Отечественной войны (1941¬1944). — Мінск: Смэлтак, В.Хурсік.

4. Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А. Тарас. — Мінск: Харвест.

5. Юлія Чарняўская. От «тутэйшых» — к націі. — Мінск: ФУАінформ.

6. Беларуска-нямецкі слоўнік. Пад рэд. М. Кур’янкі, Л. Баршчэўскага, Т. Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас.

Арсень Ліс, літаратуразнаўца:

1. Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. 2¬е пашыранае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

2. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус.

3. Энцыклапедыя культуры Беларусі. т.1. — Мiнск: Беларуская энцыклапедыя.

4. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус.

5. Уладзімір Конан. Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. т.1. — Мінск: Беларуская навука.

6. Таццяна Валодзіна. Цела чалавека. Слова, міф, рытуал. — Мінск.

7. Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

8. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь.

9. Анатоль Астапенка. Ігдзе ізрадзіліся і аскормлены суць пабозе… — Санкт¬Пецярбург: Невскій Простор.

10. Алесь Марціновіч. Пяшчота сталага лісця. Гісторыя ў асобах. — Мінск: Мастацкая літаратура.

Міхась Казлоўскі, краязнаўца і выдавец:

1. Станіслаў Станкевіч. Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

2. Зора Кіпель. Дні аднаго жыцця… — Мінск: Зміцер Колас.

3. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i мастацтва.

4. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор.

5. Ніл Гілевіч. Дзверы ў гісторыю. — Мiнск.

6. Арсень Ліс. Gloria victis! — Мiнск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

7. Уладзімір Дудзіцкі. Творы. — Мiнск: Лімарыус.

8. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 т. — Мінск: Лімарыус.

9. Віктар Гардзей. Трыадзінства. — Мінск: Мастацкая літаратура.

10. Джані Радары. Прыгоды Чыпаліны. Пераклад з італьянскай А.Гібок-Гібоўскага. — Мінск: Харвест.

Алесь Пашкевіч, гісторык:

1. Уладзімір Ляхоўскі. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі. 1915¬1918. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі.

2. Андрэй Мацук. Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.). — Мiнск: Медысонт.

3. Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. — Мінск: Медысонт/Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

4. Беларуска-нямецкі слоўнік. Пад рэд. М.Кур’янкі, Л.Баршчэўскага, Т.Вайлера. — Мінск: Зміцер Колас.

5. Валерій Карбалевіч. Александр Лукашенко. Політіческій портрет. — Масква: Партізан.

6. Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVIII-ХІХ ст. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

7. Лянкевіч Андрэй. Паганства. — Вільня: Arx Baltica printing house.

8. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE.

9. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь.

10. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мiнск: Галіяфы.

Алег Дзярновіч, гісторык:

1. Курт Вонэгут. Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак. Пераклад з амерыканскай П.Касцюкевіча. — Мінск: Логвінаў/Бібліятэка «Бацькаўшчыны».

2. Арсень Ліс. Gloria victis! — Мiнск: Логвінаў/Кнігарня «Наша Ніва».

3. Беларуская навуковая тэрміналогія (у чатырох кнігах). Дадатак да часопіса ARCHE.

4. Радзівілы. Альбом партрэтаў ХVIII-ХІХ ст. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя.

5. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус.

6. Андрэй Мяцельскі. Мсцсілаўскае княства і ваяводства ў XII¬XVIII стст. — Мiнск: Беларуская навука.

7. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь.

8. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мінск: Кнігазбор.

9. Сяргей Кавалёў. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу. — Мінск: Кнігазбор.

10. Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920–1960. — Мінск: Медысонт.

* * *

Дзясятка найлепшых кніг 2010 года выглядае так:

1. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне. — Мінск: Медысонт. — 40 балаў.

2. Мікола Ермаловіч. Выбранае. — Мiнск: Кнігазбор. — 38 балаў.

3. Алесь Салавей. Творы. — Мінск: Лімарыус. — 32 балы.

4. Ларыса Геніюш. Збор твораў у 2 тамах. — Мінск: Лімарыус. — 31 бал.

5. Адам Глобус. Новае неба. — Мінск: Галіяфы — 24 балы.

6. Юрый Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. — Мінск: Беларусь. — 19 балаў.

7. Валянцін Акудовіч. Архіпелаг Беларусь. — Мінск: Галіяфы. — 17 балаў.

8–9. Алесь Разанаў. З апокрыфа ў канон. — Мінск: Логвінаў.

Рыгор Барадулін. Перакуленае. Опрокинутое. — Москва: Время. — па 16 балаў.

10–11. Леанiд Дайнека. Назавi сына Канстанцiнам. — Мiнск: Лiтаратура i Мастацтва.

Предысторія беларусов с древнейшіх времен до ХІІІ века. Складальнік А. Тарас. — Мінск: Харвест. — па 15 балаў.

***

Найлепшыя кнігі папярэдніх гадоў

2009 — Алег Латышонак. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут Беларусістыкі/Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства;

2008 — Галасы зза небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Уклаў Міхась Скобла. — Мінск: Лімарыус;

2007 — Павел Севярынец. Лісты з лесу. — Вільня: Інстытут беларусістыкі/Кнігарня «Наша Ніва»;

2006 — Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі: збор твораў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі;

2005 — Геніюш Ларыса. Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны (1945–1983) — Мінск: Лімарыус.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?