12.01.2011 / 15:21

Эштан: У Лукашэнкі засталіся лічаныя гадзіны, каб адпусціць арыштаваных 36

Кэтрын Эштан сустрэлася са сваякамі палітвязняў.

Сёння ў Брусэлі Найвышэйшая прадстаўніца ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустрэлася з беларускімі дэмакратамі.

Пра гэта паведаміла сястра арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава.

Як заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан, «я хачу сустрэцца з міністрам замежных справаў Беларусі толькі для таго, каб, гледзячы яму ў вочы, папярэдзіць, што ў беларускай улады засталіся лічаныя дні і гадзіны, каб адпусціць усіх арыштаваных і паспрабаваць наладзіць адносіны з ЕС».

«У адваротным выпадку будуць уведзеныя самыя жорсткія санкцыі», — дадала яна.

Баранэса паразмаўляла з дачкой Уладзіміра Някляева Евай і сястрой Андрэя Саннікава Ірынай і запэўніла, што ЕС прыкладзе ўсе сілы для вызвалення беларускіх лідэраў і ўсіх палітвязняў. «Мы не чакалі, што беларускія ўлады праігнаруюць ўсе папярэднія дамоўленасці і развяжуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Мы рашуча настроеныя пакласці гэтаму канец, — сказала Кэтрын Эштан. — Еўропа будзе адкрывацца для грамадзян Беларусі незалежна ад таго, якія санкцыі будуць уведзеныя ў адносінах да рэжыму», — запэўніла Найвышэйшая прадстаўніца ЕС.

Ірына Багданава і Ева Някляева перадалі баранэсе Эштан петыцыю ад грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленне», у якую ўваходзяць сваякі вязняў КДБ.

0
estas / Адказаць
12.01.2011 / 15:44
абнадзейваюча... шкада і агідна што сваімі сіламі гэтую поскудзь з Драздоў выкінуць не атрымліваецца. Ну, як кажуць, "далі б мне столькі чалавек АМАПу, яб таксама паказаў хто тут асілак" а яшчэ скандыравалі "милиция с народом! милиция с народом!" а як атрымалася? эх вы, міліцыя...
0
Юры / Адказаць
12.01.2011 / 15:59
Міліцыя з уродам!!!
0
сабака / Адказаць
12.01.2011 / 16:04
санкцыi супраць усёй улады й iх сямей трэ ўводзiць падкрэсьлiваю, супраць ўсiх мiлiцыянтаў, усiх судзьдзей, чынуш усiх узроўняў, йх жонак ды дзяцей Эўразьвяз для йх ворагi, вось й ня трэ йм туды ехаць, хай да Уго едуць, да сябра
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру