Як стала вядома НН, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы на кватэры Андрэя Саннікава і ў бацькоў яго жонкі. Маці Ірына Халіп Люцына, якая прысутнічала пры вобшуках, не раскрывае іх акалічнасцяў: жанчына дала падпіску аб неразгалошванні таямніцаў следства.
Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Ужо два тыдні з імі не могуць убачыцца адвакаты.