12.01.2011 / 16:01

Вайцюшкевіч пра закрыццё «Аўтарадыё»: Гэтага трэ было чакаць 5

Музыка лічыць дзеянні ўладаў чарговай стратэгічнай памылкай.

Музыка лічыць дзеянні ўладаў чарговай стратэгічнай памылкай.

11 студзеня Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні анулявала права fm-станцыі «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне ў сувязі з невыкананнем ёй «творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Што пра гэта думаюць папулярныя вядучыя «Аўтарадыё»?

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч не здзівіўся закрыццю радыёстанцыі: «Гэтага трэбыло чакаць, бо гэтая радыёстанцыя і сённяшняя краіна несумяшчальныя. Не пахла там ніякім экстрэмізмам. Проста сама канцэпцыя «Аўтарадыё» – гэта нефармат для сучасных уладаў». Музыка лічыць, што крок Міністэрства інфармацыі – гэта чарговая стратэгічная памылка ўладаў. «Гэта была адзіная станцыя, якую можна было назваць радыё. У нас няма больш радыё. Прабачце, бо ўсе іншыя fm-станцыі – проста шлак».

Калега Вайцюшкевіча Алег Хаменка, які вядзе на «Аўтарадыё» забаўляльнае ток-шоу, больш асцярожны ў ацэнках. «Я пакуль не бачыў усе паперы, увогуле лічаныя хвіліны назад даведаўся пра гэта. Мы тут з калегамі параіліся і вырашылі, што не хочам пакуль рабіць эмацыйных заяў (пры гэтым музыка зрабіў акцэнт на слове «эмацыйных» – nn.by). Трэба ўсё ўзважыць».

Сямён Печанко

0
Анатоль / Адказаць
12.01.2011 / 16:12
Мабыць менш за усих круцили "Саша паедзе... цьфу ...астанецца з нами" - вось и выник
0
лыжка / Адказаць
12.01.2011 / 16:16
Дзякуй, выправілі. Рэд.
0
Клоун / Адказаць
12.01.2011 / 16:25
Хаменка бізнасмэн! Нізя эмацыйна! Пахан можа пракрыўдзіцца! Кармушку адбярэ!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру