12.01.2011 / 19:38

Помста Мілане. На кватэры Міхалевічаў зноў ператрус за дзве гадзіны да ад'езду ў Варшаву абноўлена 39

Гэта ўжо другі.

Да жонкі былога кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Міланы зноў прыйшлі з ператрусам.
Пра гэта «НН» паведаміў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Цяпер каля кватэры Міхалевіча на вуліцы Залатая Горка знаходзяцца пяць кадэбістаў. Гэта ўжо будзе другі ператрус на гэтай кватэры кандыдата.

Нагадаем, што ўчора Алесь тэлефанаваў сваёй жонцы з просьбай не ехаць на абмеркаванне беларускага пытання ў польскі Сойм. Сама Мілана лічыць, што гэта, магчыма, было зроблена пад ціскам спецслужб. Яна заявіла: паеду, і буду гаварыць.

Адным з панятых запісаўся Юрась Губарэвіч, другая панятая прыйшла разам з кадэбістамі.

Мілана мае квіток на сённяшні вечаровы цягнік у Варшаву. На колькі часу зацягнецца вобшук — невядома.

ЗП

0
Camarada Ch / Адказаць
12.01.2011 / 19:56
Паважаныя грамадзяне на нашых вачах адбываецца знішчэнне сям'і Алеся Міхалевіча (падобным чынам знішчалі сям'ю Аляксандра Казуліна). Заказчык лука выканавец кдб. Падобныя дзеянні ставяць гэтую ўладу па-за законам. Такім чынам лука і яго паплечнікі развязваюць у Беларусі грамадзянскую вайну.
0
літва / Адказаць
12.01.2011 / 20:01
колькі ўжо можна!!!( Мілана, трымайцеся!
0
Ліс / Адказаць
12.01.2011 / 20:06
Ушчаміла гэбістаў рашэнне Міланы ехаць у Варшаву. Рынуліся па другому кругу. Мазгоў няма вось і бегаюць па кватэрах.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру