Аб гэтым заявіў 13 студзеня журналістам у Маскве міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паводле слоў Лаўрова, 12 студзеня ў Радзе Еўропы «была ўзгоднена кансэнсусная рэзалюцыя па Беларусі». «Яна адлюстроўвае ў тым ліку і пункт гледжання Расіі, як і ўсіх іншых дзяржаў Рады Еўропы», — зазначыў ён.

«Што тычыцца працэсаў, якія суправаджаюць завяршэнне выбараў у Беларусі, то мы ўважліва адсочваем лёс нашых суайчыннікаў, — дадаў расійскі міністр. — Мы дабіліся вызвалення большасці з іх. Два з іх былі зноў арыштаваны: ім прад`яўлена абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Супрацоўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску знаходзяцца з імі ў пастаянным кантакце».

Як паведамлялася раней, Камітэт міністраў Рады Еўропы 12 студзеня заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў.

«Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадаставіць дадатковую інфармацыю пра тое, па якой прычыне кандыдаты ў прэзідэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя ўслед за выбарамі. Яны павінны быць неадкладна вызвалены, а выкананне іх чалавечых правоў павінна быць гарантавана, — гаворыцца ў заяве. — Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры».

Камітэт міністраў заявіў, што «будзе працягваць падтрымліваць устанаўленне больш цесных адносінаў паміж Радай Еўропы і Беларуссю толькі на падставе павагі да еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?