13.01.2011 / 18:17

Еўрапарламент выступіў з заявай па Беларусі 23

Кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і ў Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест) выступілі з сумеснай заявай, якая тычыцца Беларусі.

Дакумент прыняты па выніках дыскусіі, што прайшла ў Бруселі 12 студзеня, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента. Заява ўтрымлівае наступныя асноўныя патрабаванні для Еўрасаюза:

— увядзенне забароны на ўезд і замарожванне рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія бралі ўдзел у гвалтоўным здушэнні пратэстаў 19 снежня 2010 года. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызвалення ўсіх апазіцыйных лідараў, затрыманых у сувязі з падзеямі;

— узмацненне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і НДА;

— павелічэнне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, якіх выключылі з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;

— зніжэнне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, вучоных і людзей мастацтва;

— перагляд пазіцыі міжпарламенцкіх адносінаў з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце Парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства (Еўранест).

Падчас дэбатаў Бузек заявіў, што беларускія ўлады павінны зняць абвінавачанні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе, яна павінна быць аказаная належным чынам. Паводле слоў кіраўніка Еўрапарламента, гэтая ўмова з’яўляецца абавязковай, калі Беларусь хоча мець якія-небудзь адносіны з Еўропай, зазначае прэс-служба Еўрапарламента.

0
Scooter / Адказаць
13.01.2011 / 18:27
Ну вось, рэжым фактычна перамог і тут, таму што пра эканамічныя санкцыі нават гаворкі няма. А гэта азначае, што Эўропа і надалей будзе карміць рэжым купляючы ў яго фантапрадукты і робячы зь ім бізнэс. Мілінкевіч адпрацаваў на 5+ -- Эўропа заявіла аб увядзеньні выгадных рэжыму "санкцый", якія ён і прапаноўваў.
0
? / Адказаць
13.01.2011 / 18:34
Гэта заява па выніках учорашнй дыскусіі ці ўжо рэзалюцыя Еўрапарламенту (апошнюю абяцалі не раней наступнага тыдня)?
0
Прэса / Адказаць
13.01.2011 / 18:37
І Кастусёў быў супраць эканамічных. Заявіў на Свабодзе, што кожны раз казаў пра гэта замежным прадстаўнікам, калі да яго звярталіся.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру