Дзверы мінскай кватэры на вуліцы Янкі Купалы, дзе прапісаная журналістка незалежнага тэлеканала «Белсат» Кацярына Ткачэнка, маюць сляды ўскрыцця. Яны пашкоджаныя так, што адамкнуць іх, каб трапіць усярэдзіну, гаспадарам пакуль не ўдаецца. Паводле словаў К.Ткачэнка, у ЖЭСе № 4, куды яна звярнулася, ёй паведамілі, што сёння ім тэлефанавалі з пытаннямі, дзе яе знайсці і ці можа хтосьці з прадстаўнікоў ЖЭСу прысутнічаць падчас ператрусу ў кватэры. Суседзі пасля бачылі, як ва ўсіх вокнах кватэры гарэла святло. Напярэдадні, як яны сказалі гаспадарам, у доме «шукалі панятых».

Ніякіх афіцыйных паведамленняў пра тое, што па месцы яе прапіскі збіраюцца рабіць ператрус, Кацярына Ткачэнка не атрымлівала. Яна збіраецца выклікаць міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?