Паводле сьнежаньскага апытаньня «Лявада-Цэнтру» 31% расейцаў прагаласавалі б на выбарах прэзыдэнта за Ўладзімера Пуціна.

У чэрвені 2010 году 37% рэспандэнтаў адказалі, што абралі бы Пуціна.

21% рэспандэнтаў прагаласавалі б за Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Як адзначаюць у «Лявада-Цэнтры», вынікі па Маскве адрозьніваюцца ад дадзеных у цэлым па Расіі. Так, за Ўладзімера Пуціна, па апошніх дадзеных, галасы аддалі б 16% масквічоў (па Расеі — 31%).

За Дзьмітрыя Мядзьведзева прагаласавалі б 27% масквічоў (па Расеі — 21%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?