Актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Кур’яновіч звольнілі з працы. Аб гэтым яна даведалася, выйшаўшы з адпачынку.

Яна працуе тэхнікам сувязі на дзяржаўным прадпрыемстве. 4 студзеня актывістку выклікаў да сябе на размову галоўны тэхнолаг прадпрыемства, які па сумяшчальніцтву выконвае функцыі ідэолага, і паведаміў, што Паліне трэба знайсці новую працу.

" Галоўны тэхнолаг вельмі хваляваўся, пачаў размову здалёк. Спытаў, як я правяла адпачынак, а потым наблізіўся да справы — паведаміў, што яму вядома пра маю апазіцыйную дзейнасць, што ён ведае, што мяне «не выправіць» і папрасіў знайсці новую працу. Я напісала заяву на звальненне па дамоўленасці бакоў. Мой непасрэдны начальнік адмовіўся яе падпісваць, аднак подпісаў галоўнага тэхнолага і дырэктара аказалася дастаткова. Праз 20 хвілін ужо быў гатовы загад аб маім звальненні», — распавядае Паліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?