13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага — даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Сяргея Вазняка.

«Выглядае добра, адчувае сябе добра. Умовы цяжкія, але адаптаваўся да ўмоваў СІЗА і ўспрымае знаходжанне там як службу ў войску», — расказала Ларыса Атаманчук.

Сяргей Вазняк затрыманы раніцай 20 снежня, змешчаны ў СІЗА КДБ, яму выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. З моманту затрымання да гэтага часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Як сказала Ларыса Атаманчук, у Сяргея Вазняка знаходжанне ў СІЗА КДБ асацыюецца з месцам навучання — Свярдлоўскім ваенна-палітычным танкавым вучылішчам.

Падабаронны здаровы, у леках не мае патрэбы. Ва ўсялякім выпадку, перадачы да Сяргея Вазняка даходзяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?