Пра тое, што ў Беларусі будзе пабудавана атамная электрастанцыя, паведаміў пры канцы мінулага тыдня старшыня НАН Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на агульным сходзе навуковых супрацоўнікаў Акадэміі. Магутнасьць АЭС складзе 2 млн кіляват, што дазволіць забясьпечыць каля 25% патрэбаў краіны ў электраэнэргіі. У эксплюатацыю АЭС будзе ўведзеная ў 2015—2020 г.

У Беларусі да 2008 г. дзейнічае маратор на будаўніцтва АЭС. Аднак пра тое, што без будаўніцтва АЭС не абысьціся, гаварылася за апошнія гады шмат разоў. Цяпер больш за 85% энэрганосьбітаў, што спажывае Беларусь, імпартуюцца з Расеі, зь іх 70% — прыродны газ, кошт якога, хто б ні перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, будзе падвышацца. 15% энэргіі — супольныя высілкі працы 27 беларускіх электрастанцыяў агульнай магутнасьцю 7807 МВт. Паколькі ядзернае паліва ў некалькі разоў таньнейшае за арганічнае, дык з пачаткам працы АЭС сабекошт выпрацаванай энэргасыстэмай электраэнэргіі зьнізіцца на 20%, мяркуюць спэцыялісты НАН.

Вядома таксама, што калі рэактары й усё начыньне будзе расейскім ці іранскім, — дык АЭС будзе каштаваць каля 2,5 млрд даляраў, калі францускім — каля 5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?