Германія не пусціла ў краіну міністра эканомікі Беларусі 43
Мікалаю Снапкову было заяўлена, што з прычыны апошніх падзей прысутнасць Снапкова на канферэнцыі «непажаданая».
Германія пачала абмяжоўваць кантакты з афіцыйным Мінскам.
Як паведаміў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску ўпаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Лёнінг, баварскі міністр эканомікі адклікаў запрашэнне міністру эканомікі Беларусі Мікалаю Снапкову ўзяць удзел у канферэнцыі ў Мюнхене.
Паводле яго слоў, баварскі міністр заявіў, што з прычыны апошніх падзей у Беларусі прысутнасць Снапкова на канферэнцыі «непажаданая».