У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы — удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ «Адраджэнне» і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы.

Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому.

Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.

У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты — усе магчымыя носьбіты інфармацыі.

Трэба адзначыць, што 19 снежня Мікалай Мяцеліца ня быў у Мінску і не прымаў удзелу ў акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?