Пра гэта стала вядома з правакацыйнага рэпартажу аднаго з румынскіх тэлеканалаў. Дастаткова ведаць нумар тэлефону канцылярыі Сэнату і прозьвішча аднаго з сэнатараў. Трэба патэлефанаваць у канцылярыю, назвацца сэнатарам і патлумачыць кіроўцу, куды яму трэба прыехаць.

Ніхто не кантралюе, ці машыну замаўляла насамрэч ўпаўнаважаная асоба. Дыспэтчар не правярае, хто тэлефануе, а кіроўцам усё адно каго везьці. Плаціць за гэта анічога ня трэба – усе выдаткі пакрываюцца зь бюджэту дзяржавы.

Рэпартэры 3 разы здолелі праехацца па Бухарэсьце за дзяржаўныя грошы. І хаця рэпартаж выклікаў у гледачоў хвалю эмоцыяў, адміністрацыя Сэнату не жадае скасоўваць бясплатны транспарт для сэнатараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?