Каб унесці яснасць у пытанне бясплатнай выдачы нацыянальных віз, супрацоўнікі консульства Польшчы правялі 14 студзеня прэс-канферэнцыю.

Такім чынам, на бясплатныя нацыянальныя польскія візы могуць разлічваць грамадзяне Беларусі, якія плануюць знаходзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы больш за 90 дзён на працягу паўгода і здольныя гэта дакументальна пацвердзіць. У гэтую катэгорыю трапляюць беларусы, якія

вучацца ў польскіх навучальных установах, выязджаюць з мэтай працаўладкавання або маюць так званую «Карту паляка».

— Паколькі турыстычныя паездкі складаюць, як правіла, менш 90 дзён, у гэтым выпадку будзе,

як і раней, выдавацца аднаразовая шэнгенская віза коштам 60 еўра,

— растлумачыў консул-дарадца, першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павел Марчук. Ён падкрэсліў, што на дадзены момант толькі ў мінскім консульстве Рэспублікі Польшча маюць акрэдытацыю 82 турыстычныя фірмы. Нагадаем, што раней Польская турыстычная палата прапаноўвала ўвесці сістэму электронных ваўчараў, закліканых паскорыць тэрміны разгляду выдачы шэнгенскіх віз. Адказваючы на пытанне з нагоды гэтай прапановы, консул-дарадца нагадаў, што тэрмін разгляду заявы аб выдачы візы складае да 15 дзён і

ні пры якіх умовах не можа быць скарочаны.

Такім чынам, для большасці беларусаў новаўвядзенні Польскага МЗС не маюць ніякага практычнага значэння.

Дарэчы, сам консул-дарадца таксама заўважыў, што адмена платы за польскія нацыянальныя візы ніяк не паўплывала на колькасць пададзеных зваротаў. Гэтае ўвядзенне можна ацаніць хутчэй як палітычны крок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?