17.01.2011 / 14:19

Дзень малітвы за палітычных вязняў 8

Браты і сёстры!

Амаль месяц мінуў з часу жорсткага разгону мірнай акцыі і масавага збіцця грамадзянаў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Жыццё многіх пацярпелых вяртаецца ў звыклую каляіну, а фізічныя і душэўныя раны загойваюцца.

Але па-ранейшаму не дае спакою той факт, што многія нашы суайчыннікі па-ранейшаму знаходзіцца ў турмах.
Не менш за 45 чалавек маюць статус абвінавачваных альбо падазраваных у крымінальнай справе аб «масавых беспарадках». Ім пагражае тэрмін зняволення да 15 гадоў. Яшчэ двум палітычным актывістам выстаўленае абвінавачанне за быццам бы ўчыненае хуліганства.

Відавочна, што большасць з тых, хто сёння знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, не ўчынялі аніякіх гвалтоўных дзеянняў. Аднак у несвабоднай краіне не даводзіцца спадзявацца на аб’ектыўнае судовае разбіральніцтва.

Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што «вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага» (Якуб, 5:16). Таму заклікаем вас маліцца за тых, хто церпіць несправядлівы пераслед за свае перакананні.

Мы прапануем абвясціць дзень 19 студзеня, калі спаўняецца месяц ад часу сумных снежаньскіх падзеяў, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязняў.

Мы заклікаем вас, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, аб’яднацца ў гэты дзень у малітве за тых, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі. Няхай кожны, хто мае магчымасць, звернецца да святароў і пастараў з просьбай правесці ў цэрквах малітвы за палітычных вязняў у гэты дзень альбо ў найбліжэйшую да гэтага дня нядзелю — 23 студзеня.

З павагай,
хрысціяне Беларусі.

0
Тутэйшы / Адказаць
17.01.2011 / 15:24
Далучаюся! Але варта дадаць, што гэта толькі палова патрэбы, адначасова трэба маліцца за прабуджэньне краіны і за выкараненьне страху з саміх сябе.
0
Чеслав / Адказаць
17.01.2011 / 16:21
Нужно молиться за конкордат.
0
Кастусь Шыталь 2 Чеслав / Адказаць
17.01.2011 / 17:08
Царква - гэта не толькі іерархія, але найперш супольнасць вернікаў. А вернікі моляцца за палітычных вязняў і заклікаюць да гэтага епіскапат: http://westki.info/blogs/10906/viern%D1%96k%D1%96-zviarnul%D1%96sia-da-b%D1%96skupau-z-zakl%D1%96kam-mal%D1%96cca-za-bielarus-%D1%96-zastup%D1%96cca-za-pal%D1%96tvi
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру