У Алёхнавічах (Маладзечаншчына) ў вясковую краму 11 студзеня каля паловы 10-й раніцы зайшоў мужчына, дастаў пісталет і, пагражаючы ім, забраў з сабой літровы кардонны пакет віна.

Прадавец заявіла ў міліцыю толькі ў 14 гадзін 40 хвілін. На месца выехала следча-аператыўная група. Па прыкметах на чыгуначным вакзале станцыі Алёхнавічы ў 15.20 аператыўнікі затрымалі 32-гадовага жыхара гэтай вёскі, які нідзе не працуе і раней быў судзімы за крадзяжы.

Мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Знайшлі ў яго і пісталет. Зброя аказалася пнеўматычнай. Крымінальная справа заведзена па артыкуле «Разбой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?