Ізраіль — гэта краіна, якая лічыцца Святой Зямлёй для трох рэлігій. Хрысціяне, юдэі і мусульмане з году ў год шукаюць тут слядоў Божай прысутнасці ў зямной гісторыі чалавецтва.

20–27 сакавіка 2011 адбудзецца пілігрымка беларускіх вернікаў у Святую Зямлю. Падчас паломніцтва 25 сакавіка ў Ерусааліме пад кіраўніцтвам кс. Юрыя Барка (раней працаваў у Глыбокім, а цяпер у Ізраілеі) прагучыць малітва за нашу Бацькаўшчыну Беларусь.

Ахвотных узяць удзел у Вялікім посце ў гэтым паломніцтве і паразважаць пра крыжовы шлях Божага Сына і крыжовы шлях Беларусі сардэчна запрашаем.

Падрабязнасці адносна раскладу пілігрымкі змешчаныя на сайце piligrymka.by.

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі
кс. Вячаслаў Барок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?