17.01.2011 / 16:11

У наступныя суткі — мокры снег і галалёд 1

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 3°С, у паўночна-ўсходніх раёнах да мінус 5°С, днём 0 — плюс 5°С.

У Мінску 18 студзеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікія ападкі, пераважна дождж. Часам туман. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 1–3°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае надвор’е. 19 студзеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 2 — плюс 4°С. 20 студзеня месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём мінус 4 — плюс 1°С.

У Мінску 19 студзеня воблачна, кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам мокры снег. Ноччу і раніцай слабы туман. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу і днём каля 0°С.

0
Scooter / Адказаць
17.01.2011 / 17:00
нарэшце настала стандартная беларуская зіма...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру